Усе навіны

Australian Open, пары, 1-ы круг: Сасновіч і Міхалікава абыгралі Марозаву і Хань

19 студзеня 2023, 08:09

19 студзеня ў першым крузе парнага разрада на Australian Open Аляксандра Сасновіч і Тэрэза Міхалікава са Славакіі абыгралі дуэт іншай беларускай тэнісісткі Лідзіі Марозавай і кітаянкі Сіньюнь Хань.

Сетка турніра тут.

Мельбурн, Аўстралія

16 – 29 студзеня 2023

Турнір «Вялікага шлема»

Прызавый фонд – 52 000 000 долараў

Адкрытыя корты, хард

Парны разрад

1-ы круг

Сасновіч (Беларусь)/Міхалікава (Славакія) – Марозава (Беларусь)/Хань (Кітай) – 6:4, 1:6, 6:3