Усе навіны

Два прадстаўнікі Беларусі ўпершыню згуляюць у 1/2 фіналу адзіночнага разраду турніру Вялікага шлема

25 студзеня 2023, 08:31

24 студзеня Вікторыя Азаранка абыграла ў чвэрцьфінале Australian Open амерыканку Джэсіку Пегулу ў двух сэтах – 6:4, 6:1.

А 25 студзеня Арына Сабаленка перамагла Донну Векіч з Харватыі ў 1/4 фіналу ў двух сэтах – 6:3, 6:2.

Такім чынам, упершыню ў гісторыі два прадстаўнікі Беларусі згуляюць у паўфінале адзіночнага разраду турніру Вялікага шлема.

У паўфінальных матчах Азаранка сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана і пераможцай Уімблдона-2022 Аленай Рыбакінай, а Сабаленка згуляе супраць палячкі Магды Лінэт.

Да гэтага лепшым вынікам былі два прадстаўнікі Беларусі ў 1/8 фіналу. Апошні раз да Australian Open-2023 такое здаралася на US Open-2022. Тады да стадыі 1/8 фіналу таксама дайшлі Азаранка і Сабаленка.