Усе навіны

Тэнісная федэрацыя Польшчы пачала аднаўляць гульнявыя ліцэнзіі для беларускіх спартоўцаў

25 студзеня 2023, 17:13

Тэнісная федэрацыя Польшчы 25 студзеня ўпершыню аднавіла ліцэнзію для беларускага спартоўца. Да гэтага спрычынілася юрыдычная служба Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі ў польскім тэнісе 10 юнакоў пазбавілі гульнявых ліцэнзій.

З мая 2022 года Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці спрабаваў аднавіць гэтыя ліцэнзіі.

БФСС разам з федэрацыяй распрацавалі механізмы допуску, дзякуючы якім кожны спартовец, які адпавяае крытэрыям, атрымае адноўленую гульнявую ліцэнзію.

Нагадваем, што ў сувязі з пачаткам вайны пад бан трапілі не толькі прафесійныя атлеты, але таксама дзеці, падлеткі і аматары.