Усе навіны

Глядач з трыбун прапанаваў Сабаленкe выйсці замуж: «Давай пазней гэта абмяркуем»

25 студзеня 2023, 18:22

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка адказала на прапанову выйсці замуж пасля матча з Доннай Векіч у чвэрцьфінале Australian Open (6:3, 6:2).

У пачатку інтэрв'ю на корце мужчына з трыбун крыкнуў: «Арына, ты выйдзеш за мяне?» Сабаленка адказала: «Давай пазней гэта абмяркуем».

У інтэрв'ю Сабаленка адказала, што не ведала, што саступала 1:5 у асабістых сустрэчах з Векіч.

– Вельмі добра, што я гэтага не ведала. Вядома, я памятала апошнія два матчы, але добра, што не ведала пра 1:5. Цяпер 2:5, так што засталося яшчэ тры, і мы зраўняемся.

Яна выдатная тэнісістка, з ёю заўсёды цяжка. Але я была спакойная і чакала ад яе такой гульні, таму заставалася ў матчы нягледзячы ні на што. І гэта самае важнае, – сказала Сабаленка.