Усе навіны

Білі Джын Кінг пра расійскіх і беларускіх тэнісістаў: «Няхай проста гуляюць і атрымліваюць свае грошы»

25 студзеня 2023, 22:24

Былая першая ракетка свету Білі Джын Кінг лічыць, што беларускія і расійскія спартсмены павінны быць дапушчаны да ўдзелу ва «Уімблдоне».

«Яны павінны атрымаць прызавыя. Няхай проста гуляюць і атрымліваюць грошы. Я спадзяюся, што «Уімблдон» так і зробіць.

Жыццё занадта кароткае. WTA была заснавана для таго, каб у нас быў адзіны голас для абароны гульцоў.

Рэйтынгавыя балы? Яны мусяць у іх быць. Рыбакіну пасеялі пад 22-м нумарам (на Australian Open-2023Tribuna.com), але паколькі яна выйграла «Уімблдон», то не была пасеяная вышэй», – лічыць Білі Джын Кінг.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.