Усе навіны

Сабаленка гарантавала за выхад у фінал Australian Open 1,15 мільёна долараў

26 студзеня 2023, 16:12

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал Australian Open. Яна гарантавала сабе мiнiмум 1 мільён 625 тысяч аўстралійскіх долараў (1 мільён 152 тысячы долараў ЗША).

У 1/2 фіналу Сабаленка абыграла абыграла польку Магду Лінетт (7:6, 6:2).

У фінале спартсменка сустрэнецца з Аленай Рыбакінай з Казахстана.

Пераможца турніру атрымае 2 мільёны 975 тысяч аўстралійскіх долараў (2 мільёны 109 тысяч долараў ЗША).