Усе навіны

Кіраўнік тэлеканала «Беларусь 5» Булацкі кінуў слухаўку пасля пытання аб трансляцыі Australian Open

27 студзеня 2023, 21:23

Кіраўнік тэлеканала «Беларусь 5» Павел Булацкі не стаў адказваць на пытанне супрацоўнiка pressball.by аб трансляцыях Australian Open. Функцыянер паклаў трубку пасля таго, як пачуў сутнасць пытання.

Нагадаем, раней «Беларусь 5» паказаў матч з удзелам Арыны Сабаленкі на Australian Open, хоць у канала няма правоў на паказ турніра.