Усе навіны

Рыгор Азаронак: «Сабаленцы ставяць толькі дызлайкі. Ты бачыў рэакцыі: 1 і 3000»

28 студзеня 2023, 08:19

Прапагандыст дзяржТБ Рыгор Азаронак звярнуў увагу на негатыўную рэакцыю ў Беларусі на поспехі Арыны Сабаленкі.

«Сабаленка выйшла ў фінал аўстралійскага чэмпіянату. Яны (людзі, якіх Азаронак лічыць супернікамі рэжыму Лукашэнкі — Tribuna.com) пачынаюць капацца ў біяграфіі. Публікуюць пра яе навіны, там можна ўсякія рэакцыі ставіць. Яны ставяць толькі дызлайкі. Ты бачыў рэакцыі: 1 [пазітыўная] і 3000 [негатыўных]. Жадаюць ёй паразы. Якія яны беларускія патрыёты?» – сказаў Азаронак.