Усе навіны

Сабаленка пра перамогу на АО: «Ёсць страх, што гэта ўсё быў сон, і я павінна вось-вось прачнуцца»

29 студзеня 2023, 11:20

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў сваім Instagram падзялілася эмоцыямі ад перамогі на Australian Open, напісаўшы, што баіцца, што «гэта ўсё быў сон».

«Нічога сабе, рабяты… Гэта што ўвогуле зараз адбылося? У мяне ёсць страх, што гэта ўсё быў сон, і я павінна вось-вось прачнуцца. Я ўсё яшчэ спрабую гэта ўсё пераварыць, але я не магла б быць больш шчаслівай у дадзены момант.

Дзякуй вам [заўзятарам] велізарнае за ўсю падтрымку на працягу гэтых некалькіх тыдняў, я праўда гэта шаную… Усё яшчэ разбіраю ўсе паведамленні ад вас… Я вас люблю, рабяты.

Вядома ж, дзякуй маёй камандзе, якая заўсёды са мной, нягледзячы ні на што. Я ганаруся зваць вас сям'ёй.

Дасылаю шмат любові ўсёй маёй сям'і дома», – напісала Сабаленка ў Instagram.