Навіны
Экс-першая ракетка свету Кафельнікаў: «Я за тое, каб расіяне разам з беларусамі выступалі на міжнародных спаборніцтвах. Век спартсмена не настолькі доўгі, як у дэпутатаў»
Алімпійскі чэмпіён Яўген Кафельнікаў пракаментаваў удзел расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах.
«Як спартсмен я за тое, каб расійскія атлеты разам з беларускімі выступалі [на міжнародных спаборніцтвах]. Таму што век спартсмена не настолькі доўгі, як у дэпутатаў», – сказала Кафельнікаў.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.
🔥 «Барселона» ў 1.79 ці «Беціс» у 4.80: хто пераможа ў матчы Ла Лігі? Выбірай і забірай выйгрыш