Усе навіны

Кіраўнік НАК Украіны Гутцайт: «У Аўстраліі нашай тэнісістцы трэба было паказаць пазіцыю і не гуляць з расіянкай. Цяпер МАК прыводзіць матч у прыклад»

4 лютага 2023, 16:43

Кіраўнік НАК Украіны Вадзім Гутцайт лічыць, што ўкраінцам трэба байкатаваць матчы супраць сапернікаў з Расіі.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

«На спаборніцтвах у Аўстраліі наша [тэнісістка] гуляе са спартсменкай з РФ пад нейтральным сцягам. Вітаюцца яны, не вітаюцца, але МАК прыводзіць прыклад [гэтага матча з] тэніса, каб потым нам даказаць, што калі ў ім расiяне і беларусы [з украінцамі] гуляюць, то так можа быць у кожным відзе спорту.

Я лічу, што [украінскай тэнісістцы] трэба было паказаць сваю пазіцыю, што мы, украінцы, змагаемся за сваю незалежнасць у вайне, і не гуляць з гэтай [расійскай] спартсменкай.

Федэрацыя [тэніса Украіны], на жаль, не далучылася [да пасяджэння НАК], а я хацеў [сказаць]: або працуйце і змагайцеся, або публічна скажыце, што падтрымліваеце агрэсію. Мне вельмі хочацца, каб зараз такіх выпадкаў не было», – сказаў Гутцайт.