Усе навіны

Арына Сабаленка: «Лічу, што нічога дрэннага ўкраінцам не зрабілi ні я, ні расійскія спартсмены, ні беларускія спартсмены. Нават некаторыя з нас дапамагалі»

18 сакавіка 2023, 16:16

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала адмову Лесі Цурэнка выйсці на іх матч у трэцім крузе турніру ў Індыян-Уэлс.

«Ніхто не можа кантраляваць эмоцыі іншых, ці разумееце. І я думаю, што WTA робіць усё магчымае для кантролю гэтых эмоцый. Так, вядома, паміж намі шмат напружання. Але я па-ранейшаму лічу, што нічога дрэннага ўкраінцам не зрабіла; ні я, ні расійскія спартсмены, ні беларускія спартсмены, ніхто з нас не зрабіў нічога дрэннага. Нават некаторыя з нас дапамагалі, як бы гэта сказаць, публічна, так.

Думаю, што ў адмове Цурэнкі было нешта большае, чым панічная атака або палітычная сітуацыя. Я думаю, ёсць нешта большае. У мяне была вельмі цяжкая сітуацыя ў мінулым годзе з яе трэнерам, як ён звяртаўся са мной. Я думаю, што гэты хлопец аказваў на яе моцны ціск, і менавіта таму гэта адбылося», – сказала Сабаленка.