Усе навіны

Арына Сабаленка: «Я прайшла так шмат дрэнных момантаў, але хто паверыць беларускай дзяўчыне. Я таксама прайшла праз пекла»

18 сакавіка 2023, 20:45
1

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала адмову ўкраінкі Лесі Цурэнкі выйсці на матч з ёй.

«Што я яшчэ магу сказаць? Я думаю, што WTA робіць вельмі вялікую працу, каб падтрымаць абодва бакі, і што б там ні было... я маю на ўвазе, што я не магу кантраляваць чыесьці эмоцыі. Я прайшла так шмат дрэнных момантаў, і, на жаль, я не магу гэтага расказаць, таму што хто паверыць беларускай дзяўчыне. Я зараз кажу пра яе трэнера. Я таксама прайшла праз пекла, і я разумею, што... я не ведаю. Чым больш я кажу, тым лепш мне проста спыніцца.

WTA тут ні пры чым. Яны выконваюць сваю найлепшую працу. Што яны могуць зрабіць? Ніхто з нас не можа кантраляваць гэтую сітуацыю. Усе мы проста стараемся захоўваць спакой у распранальні і разумець, што няма нашай віны, і што ўсе мы разумеем украінцаў, і нам сапраўды іх шкада, разумееце. Вось і ўсё. Мне здаецца, я шмат сказала», – сказала Сабаленка.