Усе навіны

Сабаленка пра стаўленне ўкраінак да яе: «Ніколі не сутыкалася з такой нянавісцю ў распранальні. Было цяжка зразумець, што існуе так шмат людзей, якія сапраўды ненавідзяць мяне без прычыны»

22 сакавіка 2023, 14:49
1

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка расказала, што сутыкалася з нянавісцю з боку іншых спартсменак.

«Гэта было вельмі і вельмі цяжка для мяне, таму што я ніколі не сутыкалася з такой нянавісцю ў распранальні. Было вельмі цяжка зразумець, што існуе так шмат людзей, якія сапраўды ненавідзяць мяне без прычыны, без усялякіх падстаў.

У мяне былі некаторыя, не тое каб бойкі, але дзіўныя размовы, не з дзяўчатамі, а з членамі іх каманды. Гэта быў цяжкі перыяд, але зараз усё наладжваецца.

Я зразумела, што гэта не мая віна, я не зрабіла ім нічога дрэннага. І я ўпэўнена, што астатнія расійскія і беларускія спартоўцы таксама нічога не зрабілі ўкраінцам.

Зразумела, што гэта ўсё эмоцыі, трэба проста ігнараваць гэта і засяродзіцца на сабе з разуменнем, што я не зрабіла нічога дрэннага. А эмоцыі іншых я кантраляваць не магу.

Я ўсё яшчэ маю зносіны з некаторымі ўкраінкамі, але ёсць дзяўчаты, якія вельмі агрэсіўна настроены супраць нас. Таму я проста трымаюся далей», – распавяла Сабаленка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.