Усе навіны

Трэнер украінскай тэнісісткі Цурэнка Уласаў: «Сабаленка мае поўнае права трэніравацца, дзе хоча і з кім хоча. Яе бойфрэнд працуе ў хакейным клубе, уладальнік якога актыўна падтрымлівае войска Расіі»

24 сакавіка 2023, 11:01

Трэнер трэцяй ракеткі Украіны Лесі Цурэнка (№ 81 WTA) Мікіта Уласаў лічыць, што WTA недапрацоўвае ў пытанні рэкламы падсанкцыйных кампаній.

«Вы ведаеце, я ўкраінец, я вольны чалавек і я лічу, што кожны можа рабіць што заўгодна, калі гэта не парушае законы, не замінае іншым і не выходзіць за рамкі здаровага сэнсу. Сабаленка мае поўнае права трэніравацца, дзе хоча і з кім хоча. Яе бойфрэнд, тут мне няма чаго сказаць наконт гэтага. Я ведаю, што ён працуе ў хакейным клубе, уладальнік якога актыўна падтрымлівае войска Расіі, а ці падзяляе ён гэтыя погляды – я не ведаю.

Адносна лога на форме Кудэрметавай або на футболцы ў якой выходзіла нядаўна Патапава – менавіта WTA павінна звяртаць на гэтую ўвагу і ўрэгуляваць пытанні з рэкламай кампаній, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Ну, уявіце, з 2014 года забаронена дзейнасць «Лукойл» на тэрыторыі ЗША, а чалавек выходзіць у футболцы з гэтым надпісам, на цэнтральны корт, супраць амерыканкі. Ідзе прамы эфір на ўвесь свет. У мяне ў галаве гэта не ўкладваецца.

Насамрэч, парушэнняў значна больш і можна цэлы асобны артыкул напісаць пра гэта, але чамусьці WTA працягвае «гуляць у страўса» і замест рашэння праблем проста спрабуюць усё замоўчваць», – сказаў Уласаў.