Усе навіны

Міністр замежных спраў Украіны Кулеба: «Рашэнне Уімблдона дапусціць да ўдзелу расійскіх і беларускіх гульцоў амаральна»

31 сакавіка 2023, 17:30

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба пракаментаваў рашэнне Уімблдона дапусціць беларускіх і расійскіх тэнісістаў да спарніцтваў у нейтральным статусе.

«Рашэнне Уімблдона дапусціць да ўдзелу расійскіх і беларускіх гульцоў амаральна. Ці спыніла Расія сваю агрэсію ці зверствы? Не, проста Уімблдон вырашыў пайсці насустрач двум саўдзельнікам. Я заклікаю ўрад Вялікабрытаніі адмовіць іхнім гульцам у візах», – сказаў Кулеба.