Усе навіны

Сабаленка прайграла трэці запар фінал турніру WTA500 у Штутгарце

23 красавіка, 16:10

23 красавіка ў фінале турніру WTA 500 у Штутгарце беларуская тэнісістка Арына Сабаленка саступіла польцы Ізе Швёнтак – 3:6, 4:6.

Такім чынам Сабаленка прайграла трэці запар фінал у Штутгарце і другі запар на гэтым турніры непасрэдна Швёнтак.

У 2021 годзе беларуска саступіла Эшлі Барці ў трох сэтах – 6:3, 0:6, 3:6. У 2022 годзе Швёнтак аказалася мацнейшай у двух сэтах – 6:2, 6:2.