Усе навіны

Сабаленка ў 2023 годзе зарабіла больш за чатыры мільёны долараў, Азаранка перасягнула адзнаку ў адзін мільён

10 траўня, 12:13

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў 2023 годзе 4 287 811 долараў прызавых. Па гэтым паказчыку яна лідзіруе з адрывам. На другім месцы казахстанская спартсменка Алена Рыбакіна (3 230 600).

У топ-10 патрапіла яшчэ адна беларуска – Вікторыя Азаранка. Яна сёлета зарабіла 1 031 577 долараў і замыкае дзясятку.