Усе навіны

Украінка Світоліна заваявала 17-ы тытул WTA ў кар'еры

27 траўня, 17:52

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна (№508 WTA) перамагла расіянку Ганну Блінкаву (№66 WTA) у фінале турніру WTA 250 у Страсбургу.

Для Світолінай гэта 17-ы адзіночны тытул WTA ў кар'еры.

У апошні раз Эліна атрымала перамогу на турніры WTA 250 у Чыкага, які адбыўся ў жніўні 2021 года.

Нагадаем, што Світоліна ўжо выйгравала турнір у Страсбургу ў сезоне-2020. Тады ў фінале суперніцай Украінкі была Алена Рыбакіна.