Усе навіны

Марта Касцюк: «Сабаленка ніколі не кажа, што асабіста не падтрымлівае гэтую вайну»

28 траўня, 18:46

Украінская тэнісістка Марта Касцюк (№ 39 WTA) падзялілася думкамі пра пазіцыю беларускі Арыны Сабаленкі (№ 2 WTA) наконт вайны ва Украіне.

Словы Касцюк перадае карэспандэнтка Tribuna.com Дар’я Мешчаракова.

– На прэс-канферэнцыі Арына сказала, што ніхто сярод расіян і беларусаў не падтрымлівае вайну.

– Яна ніколі не кажа, што асабіста не падтрымлівае гэтую вайну. Я адчуваю, што журналісты мусяць змяніць свае пытанні. Вайна ўжо ідзе. Прайшло 15 месяцаў пасля пачатку.

Я адчуваю, што вы павінны спытаць гэтых гульцоў, каго яны хацелі б бачыць пераможцам. Калі вы задасце гэтае пытанне, я не вельмі ўпэўнена, што гэтыя людзі скажуць, што Украіну.

Я думаю, гэта зменіць жыцьцё людзей. Самая вялікая розніца ў тым, што калі вы спытаеце мяне, каго б я хацела бачыць пераможцам, я б сказала, канешне, што Украіну. Наконт іх не ўпэўнена.

Я думаю, што яна павінна казаць сама за сябе, перш за ўсё. Я асабіста ведаю тэнісістаў, якія падтрымліваюць вайну. Нельга сказаць, што проста ніхто яе не падтрымлівае.

– Можа быць, яна баіцца за сям’ю ў Беларусі?

– Я не ведаю, чаму для яе гэта так цяжка. З пачаткам вайны ў іх быццам бы вельмі складаная сітуацыя. Я не разумею, што ў гэтым цяжкага, ведаеце?

Пасля гэтага турніру яна можа стаць нумар 1 у свеце. Яна стане першай у свеце ў адным з самых вядомых відаў спорту ў свеце. Проста кажучы, яна можа паслаць некалькі мэсэджаў, паколькі большасць з гэтых людзей увогуле гэтага не зрабілі.

Такія, як Арына, якія вандруюць па свеце, хто… У яе ёсць вялікая платформа людзей, якія яе падтрымліваюць. Я бачу, напрыклад, «Нью-Ёрк Таймс», «Вашынгтон Пост», CNN, BBC. Ёсць так шмат платформ, якія чытаюць мільёны, мільярды людзей у свеце. І проста скінуць з сябе адказнасць, не мець сваё меркаванне наконт найважнейшага ў свеце… Я не магу паважаць гэта, – сказала Касцюк.

На старце «Ралан Гарос» Сабаленка перамагла Касцюк, украінка не паціснула ёй руку. Пасля гэтага трыбуны асвісталі Марту.