Усе навіны

Федэрацыя тэніса Францыі не будзе караць Джокавіча за надпіс «Косава – сэрца Сербіі»

30 траўня, 16:00

Федэрацыя тэніса Францыі (FFT), якая арганізуе другі тэнісны мэйджар сезона, пракаментавала надпіс серба Новака Джокавіча «Косава – сэрца Сербіі» на відэакамеры пасля перамогі над Аляксандрам Кавачавічам (ATP №114) на старце «Ралан Гарос».

«Не існуе афіцыйных правіл на турнірах Грендслем наконт таго, што гульцы могуць ці не могуць гаварыць. FFT не будзе рабіць ніякіх заяў і не будзе займаць ніводнай з пазіцый з гэтай нагоды», – заявілі ў арганізацыі.

Раней Джокавіч заявіў, што адчувае неабходнасць дэманстраваць падтрымку сербскім людзям і ўсёй Сербіі.