Усе навіны

Экс-кіраўнік МЗС Косава Селімі – Джокавічу: «Калі расійскі гулец заўтра напіша «Крым і Данбас – сэрца Расіі», гэта будзе крута?»

31 траўня, 13:14

Былы міністр замежных спраў Косава Петрыт Селімі раскрытыкаваў паводзіны Новака Джокавіча.

«Значыць, калі расійскі гулец заўтра напіша «Крым і Данбас – сэрца Расіі. Спыніце гвалт» – гэта будзе крута? У Джокавіча ёсць гісторыя падтрымкі сербскіх нацыяналістаў», – напісаў Селімі.

Нагадаем, што Джокавіч пасля перамогі над Аляксандрам Кавачавічам на старце «Ралан Гарос» зрабіў надпіс на відэакамеры: «Косава – гэта сэрца Сербіі. Спыніце гвалт».