Усе навіны

Украiнскi экс-тэнiciст Даўгаполаў: «Не было сумневаў, што «не вайне» ў Сабаленка азначае, што Украіна не павінна існаваць, абараняцца»

31 траўня, 23:49

Былы ўкраінскі тэнісіст Аляксандр Даўгаполаў адрэагаваў на тое, што беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№2 WTA) падчас прэс-канферэнцыі адмовілася адказваць на пытанні карэспандэнткі Tribuna.com Дар'і Мешчараковай пра падтрымку Лукашэнкі і вайны ва Украіне.

«Апладысменты журналістцы за тое, што задавала правільныя пытанні і не адыходзіла.

У нас не было сумневаў, што «супраць вайны», «не вайне» азначае, што Украіна не павінна існаваць, абараняцца, і што ўвогуле не трэба асуджаць двух дыктатараў і злачынцаў.

Цяпер кожны можа пераканацца ў гэтым сам. Справа закрытая, вiтаем», – напісаў Даўгаполаў.