Усе навіны

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал «Ралан Гарос» і зарабіла 400 тысяч еўра

4 чэрвеня, 23:30

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал «Ралан Гарос» і зарабіла 400 тысяч еўра. У чвэрцьфінале беларуска згуляе з украінкай Элінай Світолінай.

У матчы 1/8 фіналу спартсменка перамагла амерыканку Слоун Стывенс (7:6, 6:4).

Прызавы фонд турніру складае 49 мільёнаў еўра. Фіналістка «Ралан Гарос» заробiць 1 мільён 150 тысяч еўра, пераможца – 2 мільёны 300 тысяч еўра.