Сабаленка адмовілася ад прэс-канферэнцыі, адказаўшы толькі на пытанні прадстаўніка WTA
Арына Сабаленка адмовілася ад прэс-канферэнцыі пасля матча 4-га круга «Ралан Гарос» са Слоўн Стывенс (7:6, 6:4).
Беларуская тэнiсiстка адказала на пытанні прадстаўніка WTA, пасля чаго было абвешчана, што тэнісістка не будзе праводзiць прэс-канферэнцыю для медыя.
Нагадаем, што пасля матча 3-га тура супраць Камілы Рахімавай Сабаленка правяла закрытую прэс-канферэнцыю толькi для выбраных журналiстаў, падчас якой патлумачыла гэта пагрозай свайму «ментальнаму здароўю».
Паводле слоў Сабаленка, яна не адчувала сябе ў бяспецы падчас папярэдніх зносін з прэсай, якія прайшлі 31 мая.
Тады, нагадаем, журналістка Tribuna.com Дар'я Мешчаракова прапанавала Сабаленка пракаментаваць падпісанне ліста за Аляксандра Лукашэнку і ўдзел у яго прыёме ў канцы 2020 года, а таксама асудзiць беларускі удзел у вайне, якую з 24 лютага 2022 гады працягвае Расiя ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Спартсменка адмовiлася.
