Усе навіны

Арына Сабаленка: «Не падтрымліваю вайну і не хачу, каб Беларусь была ўцягнутая ў які-небудзь канфлікт»

6 чэрвеня, 17:40

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№2 WTA) на прэс-канферэнцыі на «Ралан Гарос» распавяла пра сваё стаўленне да вайны ва Украіне.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Я ўжо шмат разоў казала – я не падтрымліваю вайну. Я не хачу, каб мая краіна была ўцягнутая ў які-небудзь канфлікт. Я казала гэта шмат разоў, і вы ведаеце, на чым я стаю. Вы ведаеце маю пазіцыю. У вас ёсць мой адказ. Я шмат разоў яго давала. Я не падтрымліваю вайну.

І справа ў тым, што я не хачу, каб у спорт умешвалася палітыка, бо я проста тэнісістка, 25-гадовая тэнісістка. І калі б я хацела займацца палітыкай, мяне б тут не было. Я не хачу быць уцягнутая ні ў якую палітыку. Я проста хачу быць тэнісісткай»», – сказала Сабаленка.

У чвэрцьфінале Сабаленка перамагла ўкраінку Эліну Світоліну. Раней Арына адмовілася адказваць на пытанні журналісткі Tribuna.com пра вайну, пасля яна правяла таемную прэс-канферэнцыю.