Азаранка – пра пытанні да Сабаленка наконт вайны ва Украіне: «Не думаю, што схіляць людзей да адказаў, якія з'яўляюцца складанымі для іх, прымальна»
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (WTA №19) у каментары карэспандэнтцы Tribuna.com Дар'і Мешчараковай выказалася пра ціск на Арыну Сабаленка (№2 WTA) з боку СМІ з пытаннямі пра вайну ва Украіне і сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам, які прывёў да дзвюх адмоў ад удзелу ў прэс-канферэнцыі на «Ралан Гарос».
– Ці атрымалі вы візу для ўезду ў Вялікабрытанію?
– Так.
– Ці адчуваеце вы ціск медыя з-за таго, што вы з Беларусі?
– Ціск якога плана?
– З-за вайны. Напрыклад, тое, што адбылося з Арынай Сабаленка.
– Гэта вы былі на прэс-канферэнцыі з Арынай?
– Так.
– Гэта наша першая сустрэча. Я адчуваю, што вы выказваеце павагу да мяне зараз, таму я шаную гэта. Я пастаўлюся да вас гэтак жа.
Па-першае, я думаю, што з гэтым няпроста мець справу. Я вельмі паслядоўная ў тым, што гавару. Адчуваю, што мэсэдж, які ў мяне ёсць, ужо агучыў нехта да мяне. Але гэта не праблема.
Не думаю, што схіляць людзей да адказаў, якія з'яўляюцца складанымі для іх, прымальна. Вы і іншыя людзі не ведаеце асабістыя ўзаемасувязі, не ведаеце ўсёй карціны. Таму вы і можаце пытацца пра гэта.
– Гэта я і зрабіла. Я папрасіла агучыць поўную гісторыю. І таксама ў ветлівай манеры, як раблю гэта з вамі.
– Мы можам пагадзіцца ці не пагадзіцца адказваць, таму што ёсць фактычныя сітуацыі і ёсць сітуацыі, якія маюць патрэбу ў кантэксце. Я тут не дзеля таго, каб абараняць кагосьці ці адказваць замест кагосьці на пытанні. Я магу казаць толькі пра сябе.
Я зразумелая ў сваіх адказах і заявах. Я да гэтага часу адчуваю, што важна дапамагаць людзям, быць добрым адзін да аднаго – незалежна ад таго, наколькі гэта гучыць як клішэ для кагосьці іншага. Калі вы прапануеце дапамогу, але прапанову адхіляюць – такое бывае. Вы нічога не можаце з гэтым зрабіць.
У мяне розны вопыт у розных сітуацыях, але мая пазіцыя і жаданне дапамагчы людзям не змянілася, – сказала Азаранка.
