Усе навіны

Арына Сабаленка: «Калі ў вас ёсць нейкія палітычныя пытанні – можаце задаць іх WTA ці «Уімблдону»

1 ліпеня 2023, 19:07

Другая ракетка свету Арына Сабаленка паведаміла на прэс-канферэнцыі перад стартам «Уімблдона», што не збіраецца адказваць на палітычныя пытанні журналістаў.

«Перш чым мы працягнем, я хацела б сказаць, што не збіраюся казаць пра палітыку.

Я тут, каб казаць толькі пра тэніс. Калі ласка, паважайце гэта.

Калі ў вас ёсць нейкія палітычныя пытанні – можаце задаць іх WTA або турніру.

Яны могуць даслаць ван стэнаграму маіх адказаў з папярэдніх турніраў», – сказала Сабаленка.