Максім Мірны: «Перш чым завяршыць кар'еру, 10 гадоў працаваў над сабой, рыхтаваўся»
Беларускі тэнісіст Максім Мірны распавёў, як прымаў рашэнне завяршыць кар'еру.
«Прагучыць нечакана, але я рыхтаваўся да завяршэння кар'еры 10 гадоў. Мусіць, у маштабах прафесіі інжынера або настаўніка дзесяцігоддзе – не так ужо і шмат. А вось для чалавека з любога віду спорту гэта значны перыяд.
Мне было за трыццаць, калі я пачаў задумвацца пра непазбежнае. Так, адкладаў рашэнне. Аднак унутрана не панікаваў. Хоць усё роўна адчуў складанасць пераходу ад прафесійнага спорту да так званага іншага жыцця. Не скажу да «пенсіі» – мой біялагічны ўзрост яшчэ прадугледжвае высокую актыўнасць. Я адчуваў псіхалагічныя змены і быў да іх падрыхтаваны. Бачыў прыклады калег, прадстаўнікоў іншых прафесій. Чытаў пра гэта, цікавіўся. Дзесяцігоддзе ўнутранай працы не прайшло дарма», – сказаў Мірны.