Усе навіны

Сабаленка застанецца першай ракеткай свету, калі выйдзе ў фінал Выніковага турніру WTA

Беларуска Арына Сабаленка захавае па выніках года першую пазіцыю ў рэйтынгу WTA, калі выйдзе ў фінал Выніковага турніру.

Для гэтага ёй засталося выйграць два матчы.

За выхад у паўфінал спартсменка згуляе з прадстаўніцай Казахстана Аленай Рыбакінай.

Калі яна гэтага не зробіць, полька Іга Швёнтак можа вярнуцца на першы радок.