Усе навіны

Сабаленка пра выхад у паўфінал выніковага турніру: «Хацелася б, каб умовы былі лепей»

Арына Сабаленка пракаментавала праход у паўфінал выніковага турніру, а таксама падзякавала заўзятарам за падтрымку.

«Божа мой, хлопцы. Вы лепшыя! Хацелася б, каб умовы былі лепей, але таксама я б запрасіла ўсіх вас з сабой на кожны турнір, на якім гуляю. Мне вельмі патрэбна была гэтая падтрымка на US Open. Калі б вы былі там, я б сапраўды выйграла гэты Шлем!» – сказала Сабаленка.