Усе навіны

Экс-кіраўнік федэрацыі тэніса Шакуцін трапіў пад санкцыі ЗША

5 снежня 2023, 19:35

ЗША ўнеслі ў санкцыйныя спісы па Беларусі і Расіі 13 фізічных асоб і 20 кампаній. Пра гэта паведамляе Мінфін ЗША.

Пад санкцыі трапіў бізнесмен і экс-кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандр Шакуцін. У прэс-рэлізе Мінфіна ЗША яго называюць гаманцом Лукашэнкі.

Нагадаем, у чэрвені Шакуцін прайграў у агульным судзе ЕС справу аб зняцці санкцый.