Сяргей Рутэнка: «Разглядаем варыянт, каб нашы спартоўцы мелі ў Кітаі перавалачную базу»
Старшыня федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка распавёў аб супрацоўніцтве з Кітаем.
– Што тычыцца колькасці кортаў у нас у краіне, магу сказаць, што іх недастаткова. Ёсць шэраг гарадоў, дзе мы спрабуем палепшыць інфраструктуру – Віцебск, Бабруйск, Пінск і іншыя гарады. Таксама праводзім кадравую працу. Калі паляпшаецца інфраструктура заўсёды паўстае пытанне аб спецыялістах. Гэта ўзаемазвязаныя рэчы.
Усім вядома, што ў краінах Азіі праходзіць так званы «Азіяцкі тур». Ёсць вельмі шмат спаборніцтваў у Кітаі і іншых краінах рэгіёну. У рамках нашага супрацоўніцтва з Паднябеснай, мы былі ў камандзіроўцы ў Кітаі. Там было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Акрамя гэтага нашы спартсмены мелі магчымасць патрэніравацца разам з кітайскімі.
У рамках супрацоўніцтва, паколькі Кітай мае добрую інфраструктуру, мы нават разглядаем варыянт таго, каб нашы спартсмены мелі там своеасаблівую перавалачную базу. Гэта палегчыць лагістыку падчас правядзення азіяцкага тура. Азіяцкі рынак заўсёды быў нам цікавы. Таму, можна сказаць, што гэта было такім запланаваным рашэннем, крокам у развіцці, – сказаў Рутэнка.