Усе навіны

Джокавіч зняўся з «Ралан Гарос»

4 чэрвеня 2024, 20:04

Першая ракетка свету Новак Джокавіч зняўся з «Ралан Гарос».

Джокавіч не будзе працягваць выступленні на турніры з-за траўмы правага калена.

У 1/4 фіналу Джокавіч павінен быў згуляць супраць сёмай ракеткі свету Каспера Рууда. Нарвежац выйшаў у паўфінал.

Джокавіч не зможа абараніць леташні тытул чэмпіёна. На наступным тыдні новай першай ракеткай свету стане Янік Сінер.

Нагадаем, што Джокавіч выйшаў на першае месца ў гісторыі па колькасці выйграных матчаў на турнірах Grand Slam.