Усе навіны

Падпісанты за Лукашэнку Літвіновіч і Церах і яшчэ 14 беларускіх спартсменаў заяўленыя для ўдзелу ў АГ-2024

МАК абвясцiў, што запрашэннi на ўдзел у Алімпійскіх гульнях-2024 пацвержданыя для 16 беларускiх спартсменаў.

Веласпорт, шашэйная гонка: Ганна Церах.

Гімнастыка, скачкі на батуце: Іван Літвіновіч, Віялета Бардзілоўская.

Цяжкая атлетыка: Сюзана Валадзько, Яўген Ціханцоў.

Тхэквандо: Георгій Гурцыеў.

Барацьба: Абубакар Хаслаханаў.

Акадэмiчнае веславанне: Яўген Залаты, Таццяна Клімовіч.

Стральба: Дар'я Чупрыс, Аляксандра Пятрова.

Веславанне на байдарках і каноэ: Уладзіслаў Кравец, Юлія Трушкіна.

Плаванне: Аліна Змушко, Ілля Шымановіч, Анастасія Шкурдай.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў вызначае спецыяльна створаная МАК камісія AINERP. Абмежавальныя захады ўведзеныя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Па стане на 5 ліпеня на АГ запрошаныя 23 беларускіх спартсменаў. Пяць запрашэнняў для барцоў адхіленыя беларускім бокам, а дапушчаная тэнiciстка Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне выступіць Гульнях. Таксама па некаторых відах спорту МАК пакуль не даў ніякай інфармацыі. Запрашэнне Вікторыі Азаранкі першапачаткова было прынятае, але пасля адхіленае.

Адзначым, Церах і Літвіновіч – падпісанты за рэжым, а Залаты і Чупрыс у «спісачных складах» зборных на 2024 год пазначаныя членамі спорткамітэта УС Лукашэнкі.