Усе навіны

Сабаленка – тэнісістка з найбольшай колькасцю выхадаў у фіналы ўзроўню WTA ў 2024 годзе

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў матчы 1/2 фіналу турніру WTA у Цынцынаці абыграла Ігу Свёнтак (6:3, 6:3) з Польшчы і выйшла ў фінал, дзе 19 жніўня сустрэнецца з амерыканкай Джэсікай Пегулай.

Для тэнісісткі гэта ўжо пяты фінал турніру WTA сёлета – яна стала гульцом з найбольшай колькасцю выхадаў у фіналы ўзроўню WTA у 2024 годзе, не лічачы камандных спаборніцтваў. Такі ж вынік у Ігі Свёнтак і казахстанкі Алены Рыбакінай.