Усе навіны
Фота

Сабаленка пра юную фанатку: «Я ўпершыню ўбачыла кагосьці, апранутага як я»

29 жніўня 2024, 15:34

Беларуска Арына Сабаленка расказала пра юную балельшчыцу на US Open.

– Гэта быў чароўны момант. Я проста паглядзела наверх і ўбачыла на вялікім экране маленькую копію сябе. Гэта было так міла.

Мяне вельмі матывуе магчымасьць натхняць новае пакаленьне. Гэта галоўная мэта. Я ўпершыню ўбачыла кагосьці, апранутага як я, з маленькай татуіроўкай і маленькім тыграм. Уяўляеце, наколькі гэта міла? – сказала Сабаленка.