Усе навіны

Азаранка пераабралася ў Раду гульцоў WTA

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зноў увойдзе ў Раду гульцоў WTA на будучы сезон, выбары ў які прайшлі напярэдадні.

Адзначым, што Азаранка была абраная летась, тэрмін яе паўнамоцтваў – два гады. Беларуска абіралася ў Раду і раней.

У склад увайшлі наступныя прадстаўніцы:

Ад Топ-20 – Вікторыя Азаранка, Каралін Гарсія, Джэсіка Пегула, Марыя Сакары.

Ад Топ-50 – Донна Векіч.

Ад Топ-100 – Дар'я Сэвіл.

Ад прадстаўніц парнага разраду – Габрыэла Даброўскі, Элен Перэс.