Усе навіны

Роджэр Федэрэр: «Джокавіч сапраўды будзе адным з фаварытаў Australian Open разам з Сінерам і Алькарасам»

Былая першая ракетка свету Роджэр Федэрэр падзяліўся меркаваннем наконт выступленняў серба Новака Джокавіча. «Новак выйграў Алімпіяду і адыграў, можна сказаць, поўны сэзон. Ён не выбыў з-за траўмаў, ён вырашыў гуляць менш, што нармальна, калі становішся старэйшым. У яго ёсць шанцы ў будучыні. Я з нецярпеннем чакаю наступнага турніру Grand Slam, які пройдзе ў Аўстраліі (Australian Open - заўв.). Я думаю, што ён сапраўды будзе адным з фаварытаў разам з Сінерам і Алькарасам», - сказаў Федэрэр. Australian Open пройдзе з 12 па 26 студзеня 2025 гады.