Усе навіны

Карлас Алькарас: «Я быў крыху раз'юшаны праз правіла часу»

28 верасня 2024, 20:05

Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас (№3 ATP) пракаментаваў спрэчку з рэферы ў матчы другога круга турніру серыі ATP 500 у Пекіне супраць француза Джавані Мпечы Перыкара (№51 ATP).

– У вас было парушэнне часу. Эмоцыі, якія вы паказалі пасля перамогі ў сэце. Раскажыце пра гэты момант.

– Гуляючы супраць гульца, у якога вельмі добрая падача, я змог вярнуць шмат мячоў, але меў толькі адзін брэйк-пойнт. Пасля 0–40 я ведаў, што кожны мяч для мяне вельмі цяжкі. Для мяне было вельмі важна адыграць тры брэйк-пойнты і завяршыць першы сэт.

Відавочна, я быў крыху раз'юшаны праз правіла часу, таму што я адчуваў, што ў мяне яго не хапала. Мне даводзілася бегаць паміж розыгрышамі ачкоў. У мяне не было часу на перапынак, адпачынак, аднаўленне дыхання. Гэта значыць, калі я сканчаю розыгрыш ў сеткі, а так і было, у мяне няма часу пайсці за ручніком і зрабіць сваю руціну. Я крыху злаваўся праз гэта.

Так, былі эмоцыі ад завяршэння першага сэта, гэта было вельмі важна для мяне, каб выйсці на другі сэт з энергіяй і упэўненасцю. Гэта тое, што я зрабіў, – сказаў Алькарас.

У гэтым матчы іспанец атрымаў 2 папярэджанні за зацяжку часу і страціў першую падачу на сэт-пойнце.

Алькарас перамог Джавані Мпетшы Перыкар у 2 сэтах – 6:4, 6:4. У наступным раундзе іспанец згуляе супраць нідэрландца Тэлана Грыспара (№39 ATP). Матч адбудзецца 29 верасня, пачатак – не раней за 14.00.