Усе навіны

Алькарас атрымаў 50-ю перамогу ў сезоне

6 кастрычніка 2024, 18:10

Іспанскі тэнісіст Карлас Алькарас (№2 ATP) атрымаў 50-ю перамогу ў сезоне.

У трэцім крузе турніру ATP Masters 1000 у Шанхаі Алькарас перамог Ву Ібіна – 7:6 (5), 6:3.

Карлас стаў адзіным тэнісістам за апошнія тры гады, які выйграваў не менш за 50 матчаў у сезоне.

У 2023 годзе ён атрымаў 65 перамог, у 2022 – 57.