Усе навіны

Сабаленка датэрмінова прабілася ў паўфінал WTA Finals

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка абгуляла італьянку Жасмін Пааліні (2:0) і датэрмінова прабілася ў паўфінал WTA Finals 2024 у Эр-Рыядзе.

Першая ракетка свету стала першай паўфіналісткай турніру і з 2 перамогамі і розніцай 4-0 па сэтах забяспечыла сабе лідэрства ў сваёй групе.

Казахстанка Алена Рыбакіна стане апошняй саперніцай Сабаленкі на групавым этапе. У выпадку перамогі беларуска гарантавана застанецца на чале рэйтынгу WTA паводле вынікаў 2024 года.