Усе навіны

Арына Сабаленка: «Мне яшчэ трэба навучыцца таму, як захоўваць матывацыю і голад, калі адзіная матывацыя – ачкі і грошы»

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала зыход матчу групавога этапу Выніковага турніру супраць Алены Рыбакоінай (4:6, 6:3, 1:6).

Раней спартсменка датэрмінова выйшла ў паўфінал.

– Шчыра кажучы, мне яшчэ трэба навучыцца таму, як захоўваць матывацыю і голад, каб выкладвацца на сто працэнтаў у такіх матчах, калі ты ведаеш, што ўжо ў паўфінале, і адзіная матывацыя для цябе – ачкi і грошы. Гэта было складана.

Вы бачыце кагосьці на іншым баку, гульца высокага ўзроўню, якому, па сутнасці, няма чаго губляць, і яна проста ўкладваецца ў кожны ўдар, ідзе да мэты.

Я б сказала, што ў эмацыйным плане ў першым сэце была крыху не ў сабе. Так, я сапраўды была не ў сабе, і гэта тое, што трэба выправіць перад паўфіналам, – сказала Сабаленка.