Усе навіны

Арына Сабаленка: «Заўсёды хацела дамінаваць, як Серэна і Свёнтак»

Беларуска Арына Сабаленка прызналася, што яе натхняе поспех амерыканкі Серэны Уільямс і полькі Ігі Свентак.

– Я заўсёды хацела дамінаваць у туры так, як гэта рабіла Серэна, як гэта доўга ўдавалася Іге.

Мяне гэта вельмі натхняе, і, канешне, я хачу дамінаваць у туры так, як яны. Але я імкнуся засяродзіцца на сабе, на ўласным прагрэсе, каб дакладна валодаць усім арсеналам для такога дамінавання ў туры, – сказала Сабаленка.