Усе навіны

Сабаленка прайграла сэт у матчы Australian Open упершыню з 2023 года

20 студзеня беларуская тэнісістка Арына Сабаленка абыграла Анастасію Паўлючэнкаву (6:2, 2:6, 6:3) у 1/4 фіналу Australian Open.

Такім чынам, беларуска прайграла сэт у матчы Australian Open упершыню з 2023 года. Тады яна 28 студзеня абыграла Алену Рыбакіну ў фінале з лікам 4:6, 6:3, 6:4.

З таго часу яна не прайгравала сэты ў Australian Open ужо 11 матчаў запар.

Адзначым, што 23 студзеня ў 11.00 у паўфінале Сабаленка згуляе з іспанкай Паўлай Бадосай.