Усе навіны

Экс-бойфрэнд Азаранкi рэпер Redfoo у дэбютным матчы ў асноўнай сетцы турніру ITF узяў усяго адзін гейм

6 лютага, 08:41

49-гадовы экс-бойфрэнд беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкi Стэфан Гордзі (Redfoo) згуляў на турніры ITF у Шарм-эль-Шэйху.

Напярэдадні ён згуляў супраць 23-гадовага Лейтана Рыверы з Нарвегіі, які займае 1299-ы радок у рэйтынгу ATP. За 43 хвіліны Гордзі саступіў з лікам 1:6, 0:6.

Былому бойфрэнду Азаранка далі wild card у асноўную сетку турніру.

Тыдзень таму ён прайграў у кваліфікацыі – 0:6 0:6.