Усе навіны

Сабаленка аб допінгавых скандалах: «Раней у рэстаране я б спакойна пакінула сваю шклянку з вадой і пайшла ў туалет, а зараз не стала б з яе піць»

16 лютага, 22:39

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка расказала пра турботу наконт сваёй бяспекі на фоне апошніх допінг-скандалаў у тэнісе.

«Раней у рэстаране я б спакойна пакінула сваю шклянку з вадой і пайшла ў прыбіральню, а цяпер не стала б з яе піць. Калі пачынаеш крыху турбавацца аб такіх рэчах, прыходзяць такія думкі ў галаву… Напрыклад, калі хтосьці памазаў цябе крэмам, а твой тэст аказаўся станоўчым, на цябе нападуць і не павераць. Ты проста занадта баішся сістэмы. Я не разумею, як магу давяраць сістэме», – падзялілася Сабаленка.