Усе навіны

Арына Сабаленка: «У Індыян-Уэлсе корты сталі хутчэй. Мне падабаецца»

6 сакавіка, 08:11

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выказалася пра корты на турніры ў Індыян-Уэлсе, які стартаваў 5 сакавіка.

– Мне падабаюцца корты. Яны сталі крыху хутчэй – што добра для мяне, праўда? Пакуль усё выдатна.

Падзялюся ўражаннямі пасля свайго першага матча. Спадзяюся, мне ўсё яшчэ будзе падабацца пакрыццё, –- сказала Сабаленка.

Раней стала вядома, што турнір змяніў пастаўшчыка пакрыцця. З гэтага часу корты ў Індыян-Уэлсе павінны быць такія ж, як на турніры ў Маямі і на US Open.