Усе навіны

Індыян-Уэлс (WTA), 1/4 фіналу: Сабаленка прайшла Самсонаву

14 сакавіка, 08:30

Уначы 14 сакавіка прайшоў матч 1/4 фіналу турніру WTA-1000 у Індыян-Уэлсе з удзелам Арыны Сабаленкі. Беларуска абыграла расіянку Людмілу Самсонаву (WTA 25).

BNP Paribas Open, Індыян-Уэлс, ЗША

WTA-1000

Прызавы фонд – 8 963 700 долараў

1/4 фіналу

14 сакавіка

Арына Сабаленка (Беларусь) – Людміла Самсонава (Расія) – 6:2, 6:3