Усе навіны

Сабаленка пра будучы паўфінал у Індыян-Уэлсе з Кіз: «На гэты раз у мяне атрымаецца лепш, чым у фінале Australian Open»

14 сакавіка, 10:00

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка дала каментар пасля перамогі над расіянкай Людмілай Самсонавай (6:2, 6:3) у 1/4 фіналу на турніры ў Індыян-Уэлсе.

У паўфінале Арына згуляе з амерыканкай Мэдысан Кіз (WTA 5), якой раней прайграла ў фінале Australian Open-2025 (3:6, 6:2, 5:7).

– Якія будуць выдатныя паўфіналы! Спадзяюся, на гэты раз у мяне атрымаецца лепей, чым у фінале Australian Open. І ў другой палове сеткі 17-гадовая спартсменка… Неверагодна, на што Міра здольная ў такім юным узросце. І там жа Іга, неверагодны гулец, – падзялілася Сабаленка.